Згодна з афіцыйным апісаннем, Залаты медаль «Серп і Молат» ўяўляў сабой пяціканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на адным боку, у цэнтры медаля размяшчаліся рэльефныя серп і молат, дыяметр апісанай акружнасці зоркі складаў 33,5 мм, памер сярпа і молата ад дзяржальні да верхняй кропкі адпаведна — 14 і 13 мм. Адваротны бок медаля меў гладкую паверхню і быў абмежаваны па контуры выступаючым тонкім абадком. На адваротным боку ў цэнтры медаля размяшчаўся надпіс выпуклымі літарамі: «Герой Сацыялістычнай Працы». У верхнім промні зоркі размяшчаўся нумар медаля.
Эскіз медаля распрацаваў Мержанаў Мірон Іванавіч[1] — з 1931 па 1937 гг. галоўны архітэктар ЦВК СССР.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаўся з металічнай пазалочанай калодачкай, якая выраблялася з срэбра ў выглядзе прамавугольнай пласцінкі вышынёй 15 мм і шырынёй 19,5 мм і мела рамкі ў верхняй і ніжняй частках. Унутраная частка калодачкі была абцягнутая шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 20 мм. Калодачка мела на адваротным боку наразны штыфт з гайкай для прымацавання ордэна да адзежы. Медаль была выканана з золата 950 пробы і важыла без калодкі 15,25 грама.
Залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы носіцца на левым боку грудзей над ордэнамі і медалямі СССР.