Адкрыццё Амерыкі, 1862
Адкрыццё Амерыкі — падзея, у выніку якой для жыхароў Старога Свету стала вядомай новая частка свету — Амерыка , якая складаецца з двух кантынентаў.
Экспедыцыі Хрыстафора Калумба
Хрыстафор Калумб здзейсніў чатыры экспедыцыі ў Новы Свет , якія падрыхтавалі іспанскія Каталіцкія каралі ў надзеі адкрыць карацейшы заходні шлях для гандлю з Індыяй .
Экспедыцыі Хрыстафора Калумба
1-я экспедыцыя
1-я экспедыцыя
Першая экспедыцыя Хрыстафора Калумба (1492 —1493 ) у складзе 91 чалавека на суднах «Санта-Марыя », «Пінта », «Нінья » выйшла з Паласа-дэ-ла-Франтэра 3 жніўня 1492, ад Канарскіх астравоў павярнула на захад (9 верасня ), перасекла Атлантычны акіян у субтрапічным поясе і дасягнула вострава Сан-Сальвадор у Багамскім архіпелагу , дзе Хрыстафор Калумб высадзіўся 12 кастрычніка 1492 (афіцыйная дата адкрыцця Амерыкі). 14 -24 кастрычніка Хрыстафор Калумб наведаў шэраг іншых Багамскіх астравоў , а 28 кастрычніка -5 снежня адкрыў і абследаваў участак паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Кубы . 6 снежня Калумб дасягнуў в. Гаіці і рушыў уздоўж яго паўночнага берага. У ноч на 25 снежня флагманскі карабель «Санта-Марыя» сеў на рыф , але людзі выратаваліся. Калумб на караблі «Нінья» 4 -16 студзеня 1493 г. завяршыў абследаванне паўночнага берага Гаіці і 15 сакавіка вярнуўся ў Кастылію .
2-я экспедыцыя
2-я экспедыцыя
2-я экспедыцыя (1493 —1496 ), якую Хрыстафор Калумб узначаліў ужо ў чыне адмірала , і на пасадзе віцэ-караля зноў адкрытых земляў, складалася з 17 суднаў з экіпажам звыш 1,5 тыс. чалавек. 3 лістапада 1493 Калумб адкрыў астравы Дамініка і Гвадэлупа , павярнуўшы на паўночны захад, — яшчэ каля 20 Малых Антыльскіх астравоў , у тым ліку Антыгуа і Віргінскія , а 19 лістапада — востраў Пуэрта-Рыка і падышоў да паўночнага берага Гаіці . 12 -29 сакавіка 1494 Калумб у пошуках золата здзейсніў заваявальны паход унутр Гаіці, прычым перасек хрыбет Кардыльера-Сентраль . 29 красавіка -3 мая Калумб з 3 суднамі прайшоў уздоўж паўднёва-ўсходняга берага Кубы , павярнуў ад мыса Крус на поўдзень і 5 мая адкрыў в. Ямайка . Вярнуўшыся 15 мая да мыса Крус, Калумб прайшоў уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Кубы да 84° заходняй даўгаты, выявіў архіпелаг Хардзінес-дэ-ла-Рэйна , паўвостраў Сапата і востраў Пінас . 24 чэрвеня Хрыстафор Калумб павярнуў на ўсход і абследаваў 19 жніўня -15 верасня ўвесь паўднёвы бераг Гаіці. У 1495 Хрыстафор Калумб працягнуў заваяванне Гаіці; 10 сакавіка 1496 пакінуў востраў і 11 чэрвеня вярнуўся ў Кастылію.
3-я экспедыцыя
3-я экспедыцыя
3-я экспедыцыя (1498—1500) складалася з 6 суднаў, 3 з якіх сам Хрыстафор Калумб павёў праз Атлантычны акіян каля 10° паўночнай шыраты. 31 ліпеня 1498 ён адкрыў востраў Трынідад , увайшоў з поўдня ў заліў Парыя , выявіў вусце заходняга рукава дэльты ракі Арынока і паўвостраў Парыя , паклаўшы пачатак адкрыццю Паўднёвай Амерыкі . Затым выйшаў у Карыбскае мора , падышоў да паўвострава Арая і 15 жніўня адкрыў востраў Маргарыта , а 31 жніўня прыбыў у горад Санта-Дамінга (на востраве Гаіці). У 1500 Хрыстафор Калумб быў па даносе арыштаваны і адпраўлены ў Кастылію, дзе быў вызвалены.
4-я экспедыцыя
4-я экспедыцыя
4-я экспедыцыя (1502 —1504 ). Дамогшыся дазволу працягваць пошукі заходняга шляху ў Індыю , Калумб з 4 суднамі дасягнуў 15 чэрвеня 1502 вострава Марцініка , 30 ліпеня — Гандураскага заліва і адкрыў з 1 жніўня 1502 па 1 мая 1503 карыбскія берагі Гандураса , Нікарагуа , Коста-Рыкі і Панамы да заліва Ураба . Павярнуўшы затым на поўнач, 25 чэрвеня 1503 пацярпеў крушэнне ля вострава Ямайка ; дапамога з Санта-Дамінга прыйшла толькі праз год. У Кастылію Хрыстафор Калумб вярнуўся 7 лістапада 1504 .
Кандыдаты ў першаадкрывальнікі
Першаадкрывальнікамі Амерыкі могуць лічыцца:
Зноскі
Літаратура
Магидович И. П. История открытия и исследования Северной Америки. — М .: Географгиз, 1962.
Магидович И. П. История открытия и исследования Центральной и Южной Америки. — М .: Мысль, 1963.
Джон Ллойд и Джон Митчинсон. Книга всеобщих заблуждений. — Фантом Пресс, 2009.