Вяселле адбылося 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе; Ізабеле было васямнаццаць гадоў, Фердынанду было на год менш. Дзякуючы іх шлюбу ў адной сям'і аб'ядналіся дзве кароны — Арагонская і Кастыльская.
Дэвіз і эмблема
Дэвізам Каталіцкіх каралёў быў «Tanto monta, monta tanto». Гэты дэвіз быў прыдуманы Антоніа дэ Небрыхай і або быў алюзіяй на гордзіеў вузел: Tanto monta, monta tanto, cortar como desatar («Вынік адзіны, рассекчы ці развязаць»), і (або) казаў пра раўнапраўе манархаў: Tanto monta, monta tanto, Isabel como Fernando («Усё адзіна, Ізабела — тое ж, што і Фердынанд»)
Іх сімвалам было el yugo y las flechas, ярмо, магчыма з алюзіяй на гордзіеў вузел, і фасцыі са стрэл. Y і F ініцыялы Ізабелы (Ysabel у архаічным напісанні) і Фердынанда.
Смерць
Ізабела памерла ў 1504 годзе. Фердынанд паўторна ажаніўся з Жэрменай дэ Фуа; сам ён памёр у 1516 годзе.