Выхаванец футбольнай школы клуба «Градзец-Кралавэ». Прафесійную кар’еру пачаў у 1998 годзе ў тым жа клубе, у 2000 годзе перайшоў у «Манака», аднак, замацавацца ў складзе адразу не здолеў, і таму ў 2002 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крэтэй» з аднайменнага прыгарада Парыжа. У 2003 годзе вярнуўся з арэнды і наступныя некалькі гадоў стала гуляў за «Манака», у складзе якога стаў фіналістам Лігі чэмпіёнаў у 2004 годзе.
У 2009 годзе вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы кантракт з «Бардо» на чатыры гады, сума трансферу склала 3 млн еўра[5]. У сезоне 2013/14 выступаў у арэндзе ў «Катаніі».