Ладзіслаў з’яўляецца прадуктам акадэміі пражскай «Спарты». За асноўны склад клуба дэбютаваў 27 лютага 2010 года ў матчы супраць «Пршыбрама». У першым жа для сябе матчы сезону 2011/12 Крэйчы забіў гол у браму пражскай «Славіі», а ў наступнай гульні футбаліст адзначыўся галявой перадачай. Пасля такога старту футбаліст пачаў рэгулярна выходзіць на поле.
6 ліпеня 2016 года перайшоў у італьянскую «Балонню»[3]. У жніўні 2020 года вярнуўся ў «Спарту».