У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Грыгор’еў .
Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (нар. 29 мая 1932 , г. п. Кулоціна , Наўгародская вобласць — 21 сакавіка 2019 , Масква [ 1] ) — савецкі і беларускі архітэктар . Заслужаны архітэктар БССР (1976 ), Заслужаны архітэктар Расіі (1993 ), Заслужаны архітэктар Беларусі (2007 ), Народны архітэктар Расіі (2008 )[ 2] . Ганаровы грамадзянін горада Мінска, галоўны архітэктар Мінска (1974—1986). Акадэмік РАМ , акадэмік РААБН .
Біяграфія
Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут . Працаваў у інстытутах «Белпрампраект » (старэйшы архітэктар, кіраўнік групы), «Мінскпраект » (у 1965 —1974 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні). У 1974 —1986 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі , галоўны архітэктар Мінска [ 3] .
З 1986 года першы намеснік начальніка Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве горада Масквы , з 1994 года кіраўнік Маскоўскага навукова-даследчага і праектнага інстытута тыпалогіі эксперыментальнага праектавання . З 2002 года першы намеснік галоўнага архітэктара г. Масквы — дырэктара ГУП МНДІТЭП ; з 2012 года творчы кіраўнік МНДІТЭП[ 2] .
Пражываў у Маскве . Памёр 21 сакавіка 2019 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках [ 4] .
Творчасць
Будынак інстытута культуры .
Асноўныя работы: генеральныя планы шэрага прамысловых аб’ектаў у гарадах Беларусі (1956—1961, у сааўтарстве); у Мінску — інстытуты тэхнічнай кібернетыкі па вул. Сурганава і электронікі АН Беларусі (абодва 1967), комплекс Цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1974) і НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (1967) па вул. Славінскага , інтэрнаты Беларускага політэхнічнага інстытута па вул. Б. Хмяльніцкага , БДУ па вул. Кастрычніцкай і Варвашэні , радыётэхнічнага інстытута па вул. Я. Коласа (1964—1975), жылыя дамы па вул. Караля , з убудавана-прыбудаванымі ўстановамі культбыту і майстэрнямі Саюза мастакоў БССР па вул. Сурганава (1970, 1975); комплекс інстытутаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі Беларусі (1975) па вул. Маскоўскай , крыты каток ў парку імя М. Горкага (1976), Дом літаратара , комплекс НДІ электронных вылічальных машын па вул. М. Горкага (1978), станцыя метро «Кастрычніцкая» і інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Леніна (1984, усе ў сааўт.)[ 3] ,
забудовы вул. Я. Коласа , М. Горкага , Куйбышава , мікрараёнаў Зялёны Луг -6, В. Харужай -2, Чыжоўка -5, генплана развіцця Мінска да 2000 г. з праектам планіроўкі прыгараднай зоны (1984), помнікаў-бюстаў К. Марксу , У. І. Леніну каля будынка ЦК КПБ (1980)[ 5] .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года[ 5] . У 1973—1975 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі [ 3] .
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976 ), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР . Прэмія Савета Міністраў СССР [ 5] .
Зноскі
Літаратура