У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ягораў.
Юрый Аляксеевіч Ягораў (10 (23) мая 1911, г. Ніжні Ноўгарад — 8 чэрвеня 1963) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1940). Доктар мастацтвазнаўства (1951), прафесар (1952). Заснавальнік беларускай горадабудаўнічай навукі.
Біяграфія
Скончыў у 1935 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў загадчыкам кафедры Маскоўскага інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва, Маскоўскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1]. У 1944—1948[2] начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры, галоўным архітэктарам Мінска. У 1949—1954 загадчык архітэктурна-будаўнічага сектара АН БССР, адначасова ў 1948—1954 гадах выкладчык БПІ[2], загадчык кафедры архітэктуры[1].
3 1954 года выкладчык інстытута інжынераў гарадскога будаўніцтва Массавета[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года[1].
Творчасць
Адзін з удзельнікаў распрацоўкі праектаў планіроўкі і забудовы цэнтра і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) Мінска (1944—1948), праектаў забудовы Цэнтральнай плошчы і вул. Савецкай. Аўтар капітальных прац па горадабудаўніцтве, у т.л. кніг: «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Масква, 1954), «Ансамбль у горадабудаўніцтве СССР» (Масква, 1961)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі[1].
Творы
- Градостроительство Белоруссии. М., 1954;
- Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Мн., 1957 (у сааўтарстве);
- Ансамбль в градостроительстве СССР: Очерки. М., 1961.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі