Працаваў інспектарам, старшым інспектарам, галоўным інспектарам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні. З 2002 па 2011 год быў начальнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, з 2011 года — начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні.
6 лістапада2014 года быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта[2].
16 кастрычніка2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады старшыні ДМК і прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[6].