У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Чарвякоў .
Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966 , в. Бабінічы , Аршанскі раён , Віцебская вобласць ) — беларускі дзяржаўны дзеяч , міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (2020—2023).
Біяграфія
Нарадзіўся 16 верасня 1966 года ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці . Бацька Віктар працаваў кінамеханікам, маці Раіса Нікіфараўна (пам. 2018 ) працавала бухгалтарам на мясцовай сельгасхіміі. Мае сястру Ларысу[ 1] .
У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БДСГА). У 1988 —1991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаскамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна . У 1991 —1994 гадах вучыўся ў аспірантуры БДСГА .
Кандыдат тэхнічных навук (1996 ), дацэнт (2001 ). У 1994 —2010 гадах — асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт , дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.
У 2010 —2017 гадах — дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь .
Са студзеня 2017 года — намеснік, з лістапада 2018 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
4 студзеня 2020 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь .
У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[ 2] .
20 лістапада 2023 года прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі[ 3] .
Навуковая дзейнасць
Аўтар і суаўтар 7 манаграфій , навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац і 4 вынаходак .
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі » (2021)[ 4] , падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь , ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь .
Сям’я
У шлюбе. Жонка Святлана працуе намеснікам галоўнага інжынера па навуцы ў праектным інстытуце Белдзіпразем . Мае дзвюх дочак Яўгенію і Лізавету. Яўгенія з’яўляецца суіскальніцай аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак НДЭІ Міністэрства эканомікі . Лізавета скончыла Інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ [ 1] .
Зноскі
Спасылкі
Біяграфія на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (бел.)
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства Паслы