Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у 2009 годзе трапіў у структуру брэсцкага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль. 10 жніўня 2013 года дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Дняпра» (2:0). У сезоне 2014 стаў часцей з’яўляцца ў аснове, звычайна выходзячы на замену, а ў сезоне 2015 ужо трывала асвоіўся ў асноўнай камандзе брэстчан.
У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна толькі зрэдку выхадзіў на замену. У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Іслач»[5], аднак не падышоў і ў выніку пачаў сезон 2017 у складзе тарпедаўцаў, дзе выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы з’явіўшыся на полі ў асноўнай камандзе. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[7].
У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС. У ліпені таго ж года, пакінуўшы жыткавіцкі клуб, стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8]. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[9]. У сезоне 2019 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2020 года прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. У студзені 2022 года пакінуў жодзінскі клуб[11]. Хутка стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[12]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенцамі[13].
Міжнародная кар’ера
11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Англіі. Усяго за зборную правёў чатыры матчы.