Юрый Іванавіч Панчук |
Дата нараджэння |
31 мая 1943(1943-05-31) (81 год) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Панчук.
Юрый Іванавіч Панчук (нар. 31 мая 1943, г. Краснадар, Расія) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Служыў у 1962—1965 гадах у Савецкай Арміі. Ветэран баявых дзеянняў, ветэран ваеннай разведкі (падпалкоўнік). Скончыў у 1967 годзе вячэрні факультэт Львоўскага політэхнічнага інстытута, адначасова працуючы ў Львоўскім інстытуце «Дзіпраград».
У 1970—1973 гадах галоўны архітэктар г. Роўна (Украіна), у 1974—1984 гадах галоўны архітэктар Ровенскага «Дзіпраграда», у 1984—1992 гадах галоўны архітэктар г. Жлобіна, у 1993—1995 гадах дырэктар праектнага філіяла «Белбудэкспарт» у Маскве. У 1995—2013 гадах кіраўнік персанальнай творчай майстэрні ў г. Жлобіне.
Член Саюза архітэктараў з 1982 года.
Пражывае ў Жлобіне па вул. Карпілаўскай, 33.
Творчасць
Аўтар праектаў будынкаў і збудаванняў у г. Львове, Трускаўцы, Роўне, Кузнэцоўску, Жлобіне, Маскве, Кіеве, Мінску.
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Украіны, медалём да 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, Мужнасці II ступені (Украіны) і інш. урадавымі ўзнагародамі.
Зноскі
Літаратура
- Панчук Юрий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)