Тэрыторыя Ю́кан[4] (Yukon Territory), Ю́кан (англ.: The Yukon) — тэрыторыя на паўночным захадзе Канады.
Насельніцтва — 31 тыс. чалавек. Сталіца і найбуйнейшы горад — Уайтхорс (насельніцтва — 19 тыс. чалавек). Тэрыторыя створана ў 1898 годзе шляхам выдзялення з Паўночна-Заходніх тэрыторый.
Склад насельніцтва
Згодна з канадскім перапісам 2001 года самая вялікая этнічная група Юкана — англічане (27,1 %), следам за імі ідуць прадстаўнікі карэнных народаў (індзейцы і эскімосы, званыя ў Канадзе «першыя нацыі») (22,3 %), шатландцы (21,9 %), ірландцы (19,1 %), немцы (14,3 %) і французы (13,4 %), хоць больш за чвэрць апытаных таксама вызначылі сваю этнічную прыналежнасць як «канадцы».