Юзаф Азямблоўскі (польск.: Józef Oziębłowski; 11 мая 1805[2][3], Мінск — 27 жніўня 1878, Вільня) — беларускі і польскі мастак-графік і гравёр.
Біяграфія
У 1825—1829 гадах вывучаў матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1830-я[3] займаўся там жа пад кіраўніцтвам прафесара жывапісу Яна Рустэма. Заснаваў у Вільні літаграфічную майстэрню[3], дзе ілюстравалі свае кнігі вядомыя пісьменнікі Юзаф Крашэўскі, Тэадор Нарбут і інш.
Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы[3]. Сярод яго прац — пейзажы, краявіды Вільні, малых літоўскіх і беларускіх гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты вялікага князя літоўскага Альгерда, польскага караля Жыгімонта II Аўгуста і інш.
Выключнае месца ў творчасці Азямблоўскага займае літаграфія «Славянскі нявольнік, 1840-я» («Беларускі раб»), якую Адам Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях пра прыгоннае права ў Расійскай імперыі[3] (арыгінал літаграфіі захоўваецца ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы). Аляксандр Герцэн у кнізе «Хрышчоная ўласнасць» (1853) даў ёй высокую ацэнку[3] і пісаў:
|
Ці бачылі вы літаграфію, якую выдаў Адам Міцкевіч і якая паказвае «Славянскага нявольніка»? Нянавісць, змяшаная са злосцю і сорамам, напаўняе маё сэрца, калі я гляджу на гэты жорсткі дакор, на гэтае «за сякеры, браты», прадстаўленае з неверагоднай вернасцю. Беларускі мужык, без шапкі, ашалелы ад страху, галечы і цяжкай працы, рукі за пасам, стаіць сярод поля і неяк скоса і безнадзейна глядзіць уніз. Дзесяць пакаленняў, змучаных на паншчыне стварылі такога парыю, яго чэрап звузіўся, рост змяльчаў, яго твар з дзяцінства пакрыўся зморшчынамі, яго рот сутаргава скрыўлены, ён адвык ад слова. Жывёльны погляд яго і запужаны выраз паказваюць, на колькі крокаў ён пайшоў назад ад чалавека да жывёлы.[4].
|
|
Галерэя
Зноскі
Літаратура
- Szczawińska E. Oziębłowski (Oziembłowski) Józef // Polski Słownik Biograficzny, tom XXIV, Zakład Narodowy im. Ossolińskich i PAN, Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk, 1979: ss. 665—666.
Спасылкі