У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Шалі.
Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; 30 лістапада 1926(1926-11-30)[1][2][…], Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка[5] — 17 кастрычніка 2024(2024-10-17)[3][4], Маямі-Біч[d], Фларыда) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».
Біяграфія
Нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні.
У 1950 годзе скончыў Лонданскі ўніверсітэт, у 1955 годзе — ўніверсітэт Мак-Гіла (Канада). З 1950 года працаваў у Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года — ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года — прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.
Памёр 17 кастрычніка 2024 года ў Маямі-Біч (ЗША).
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|