Элінар Фарджон нарадзілася ў Англіі 13 лютага1881 года. Яе бацькамі былі англійскі пісьменнік Бенджамен Фарджон(руск.) (бел. і Маргарэт Джэйн (Джэферсан) Фарджон, дачка амерыканскага акцёра Джозефа Джэферсана(руск.) (бел.. Акрамя Элінар, у сям’і было яшчэ трое хлопчыкаў. У 1912 годзе ў часопісе «Панч» яна пачала публікаваць свае вершы пра Лондан, якія ў 1916 годзе былі выдадзены першай асобнай кніжкай пісьменніцы «Дзіцячыя песенькі старога Лондана», пасля неаднаразова перавыдавалася.