У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шпілеўскі.
Эдуа́рд Міха́йлавіч Шпіле́ўскі (нар. 28 студзеня 1939, в. Скобраўка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец-фізік, матэрыялазнавец, педагог, адзін з піянераў фулерэнавага матэрыялазнаўства. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974), дацэнт. Ганаровы прафесар Мангольскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Біяграфія
У 1956 годзе скончыў Мар’інагорскую СШ № 1[1].
У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе застаўся працаваць выкладчыкам. Дэкан фізічнага факультэта БДУ (1979—1986).
Навуковая дзейнасць
Вобласць навуковых зацікаўленасцяў: фізіка цвёрдага цела, матэрыялазнаўства, фізіка тонкіх плёнак, дыфузія, фулерэны, кампазіцыйныя матэрыялы, гісторыя фізікі.
Аўтар 290 навуковых прац і метадычных дапаможнікаў. Ім падрыхтаваны 5 кандыдатаў навук.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Зноскі
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Літаратура
- Физический факультет. ― Минск, 2008.
Спасылкі