Царква́ прыту́лку Свято́га Я́на (эст.: Jaani Seegi kirik) — лютэранская царква ў Таліне па адрасе Тартуская шаша, 16А. Помнік архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў. З 1994 года будынак царквы, які шмат стагоддзяў адносіўся да комплексу будынкаў прытулку для старых Святога Яна, знаходзіцца ў арэндзе ў Армянскай Апостальскай царкве Эстоніі.
Гісторыя
У XIV стагоддзі ў комплексе лепразорыя Святога Яна паўстала першая каплічка. Да XVI стагоддзя прытулак быў багатай, эканамічна і юрыдычна аўтаномнай установай, з уладаннямі ў Хар’юмаа, Вырумаа; шпіталём, жылымі кварталамі для пракажэных, вадзяным млыном, стайняй, кузняй, саўнай і іншымі збудаваннямі ў Таліне.
Падзеі Лівонскай вайны змусілі талінскі магістрат прыняць рашэнне праз знос капліцы з прычыны блізкасці да гарадскіх муроў. Будынак мог стаць умацаваннем у руках падыходзячага ворага, і ў 1570 годзе ўвесь комплекс лепразорыя быў зруйнаваны. Па вайне, у канцы стагоддзя, ён быў адноўлены, але ўжо не меў ранейшага багацця і стаў звычайным шпіталём і прытулкам для старых.
Замест капліцы ў 1648 годзе была пабудавана царква, але ўжо ў іншым месцы. У XVIII стагоддзі яна была павялічана. У XIX стагоддзі царкву пакрылі шчытавым дахам і дабудавалі неабарочную вежу.
За савецкім часам царква выкарыстоўвалася як склад.
У маі 1994 будынак, які належыць Эстонскай лютэранскай царкве, аддадзены ў арэнду на 99 гадоў парафіі Святога Рыгора Армянскай Апостальскай царквы Эстоніі. Суполка, зарэгістраваная ў 1993 годзе, занялася яе рэстаўрацыяй і добраўпарадкаваннем. На перыяд перабудовы армянскія набажэнствы ладзіліся ў памяшканнях Шведскай царквы Таліна. 17 чэрвеня 2001, да 1700-годдзя заснавання хрысціянскай дзяржаўнасці ў Арменіі, адбылося асвечанне адрэстаўраванага храма, да гэта даты ў царкоўным двары быў усталяваны хачкар, прывезены з Арменіі.
У царкве знаходзяцца копіі твораў знакамітых армянскіх мастакоў з выявамі Багародзіцы, Святога Рыгора Асветніка, Месропа Маштоца, Святога Саркіса (англ.) (бел., Хрыста Збавіцеля.
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Храмы | | |
---|
Будынкі і збудаванні | |
---|
Прырода і паркі | |
---|
Культура | |
---|
Адукацыя | |
---|
Помнікі | |
---|