До́ўгі Ге́рман (эст.: Pikk Hermann) — вежа замка Тоампеа, на аднайменным узгорку ў Таліне, сталіцы Эстоніі. Першая частка была пабудавана ў 1360—1370 гадах. Яна была перабудавана (вышыня павялічана да 45,6 метраў) ў XVI стагоддзі. Да вяршыні вежы вядзе лесвіца з 215 прыступак[1].
Вежа Доўгі Герман размешчана побач з будынкам Эстонскага парламента, а сцяг на вяршыні вежы на вышыні 95 метраў[1] над узроўнем мора з'яўляецца адным з сімвалаў Эстоніі.
Дзяржаўны сцяг, з памерамі 191 см на 300 см, падымаецца адначасова з прайгравання дзяржаўнага гімна Эстоніі падчас узыходу сонца (але не раней 7 гадзіны раніцы) і апускаецца ў час захаду (але не пазней 10 гадзін вечара). Калі яго спускаюць, можна чуць песню «Радзіма, маё шчасце і радасць мая».
Спасылкі