Бронзавы салдат (эст.: Pronkssõdur) — нефармальная назва помніка савецкім воінам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне, якая стала агульнаўжывальнай у сувязі з кампаніяй па яго пераносу з цэнтра Таліна на Вайсковыя могілкі і звязанымі з гэтым падзеямі.
Штогод вайскоўцы, якія ваявалі ў Чырвонай Арміі, і многія іншыя людзі збіраюцца ля помніка 9 траўня ў Дзень Перамогі і 22 верасня ў дзень заняцця Таліна савецкімі войскамі.
Гісторыя
Помнік Воіну-вызваліцелю Таліна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў адкрыты 22 верасня 1947 года на ўзгорку Тынісмягі (эст.: Tõnismägi — холм св. Антонія) у цэнтры Таліна насупраць царквы Карлі (эст.: Kaarli kirik). З 1995 года афіцыйная назва — Манумент паўшым ў Другой сусветнай вайне.
Манумент быў узведзены побач з брацкай магілай, у якой 14 красавіка 1945 года былі перапахаваныя 13 савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі пад Талінам у ходзе Талінскай аперацыі 1944 года падчас Вялікай Айчыннай вайны і раней пахаваных у іншых частках горада. Першапачатковае месцазнаходжанне помніка — у цэнтры горада, насупраць царквы Карлі невыпадкова: раней царкву атачалі могілкі.
З 1990-х гадоў лёс мемарыяла і пахавання стаў прадметам жорсткіх дыскусій, паколькі частка эстонцаў лічыла яго сімвалам савецкай акупацыі. У пачатку 1990-х гадоў, пасля абвяшчэння Эстоніяй незалежнасці, быў патушаны Вечны агонь. Таблічкі з імёнамі загінуўшых былі заменены ў 1994 годзе таблічкамі з надпісам «Загінулым ў Другой сусветнай вайне» на эстонскай і рускай мовах.
У сярэдзіне красавіка 2007 года ўрад Эстоніі прыняў рашэнне перанесці мемарыял з цэнтра горада. Дэмантаж манумента і знос мемарыяльнай сцены ў ноч з 26 на 27 красавіка 2007 года пацягнулі за сабой масавыя хваляванні ў Таліне і іншых гарадах Эстоніі. 30 красавіка постаць «Бронзавага салдата» была ўсталяваная на Вайсковых могілках па вуліцы Фільтры. 1 мая 2007 года на Тынісмягі былі завершаны раскопкі і эксгумацыя парэшткаў пахаваных. Астатняя частка мемарыяла была ў паменшаным выглядзе была пабуданава на Вайсковых могілках да канца чэрвеня 2007 года. Перапахаванне васьмярых ваеннаслужачых адбылося 3 ліпеня.
|
---|
Храмы | | |
---|
Будынкі і збудаванні | |
---|
Прырода і паркі | |
---|
Культура | |
---|
Адукацыя | |
---|
Помнікі | |
---|