Храналогія суданскага канфлікту (2025)
У красавіку 2023 года пачалося ўзброенае супрацьстаянне на тэрыторыі Судана паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП), якая сыходзіць сваімі каранямі да апалчэння Джанджавід. Баявыя дзеянні спачатку ахапілі сталіцу, а хутка і розныя іншыя часткі краіны. Сам канфлікт стаў следствам барацьбы за ўладу паміж Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, а таксама няўдалай спробы інтэграцыі САП у шэрагі арміі.
Храналогія
Студзень
- 1 студзеня — АСАД заявілі, што забілі 462 байцоў САП у няўдалай атацы на Аль-Малху (Паўночны Дарфур). Акрамя таго, былі знішчаны тры транспартныя сродкі[1].
- 2 студзеня — УСС заявілі, што пры дапамозе БПЛА ліквідавалі ў Эль-Фашыры брыгаднага генерала САП Ібрагіма Дэліба. Разам з ім забіты 32 байцы Дагала, уключаючы грамадзяніна Маўрытаніі[2].
- 4 студзеня — два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу саудаўскай бальніцы ў Эль-Фашыры сіламі Дагала[3]. Яшчэ чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Амдурмана паўстанцамі[4].
- 5 студзеня — дзесяць чалавек загінулі ў выніку авіяўдару ўрадавых ВПС у Хартуме[5]. УСС і АСАД заявілі, што адбілі атаку праціўніка на Эль-Фашыр з усходу і паўднёвага ўсходу горада. Байцы АСАД таксама перахапілі канвой са зброяй, паланіўшы невядомую колькасць грамадзян Лівіі[6].
- 7 студзеня — Злучаныя Штаты афіцыйна заявілі, што САП здзейснілі генацыд, і ўвялі санкцыі супраць генерала Дагала[7]. УСС адбілі адміністрацыйны цэнтр Амбада, а таксама Аль-Шагла і заходнюю частку раёна Аль-Фітаіхаб у Амдурмане. Вайскоўцы заявілі аб вызваленні трох палонных афіцэраў у Аль-Фітаіхабе падчас спецаперацыі, у выніку якой загінула больш за 20 прыхільнікаў Дагала[8]. Чатыры чалавекі загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па лагеры ўнутрана перамешчаных асоб Фата-Борна ў Кутуме (Паўночны Дарфур)[9].
- 8 студзеня — УСС аблілі горад Хадж Абдалах у штаце Гезіра, за 58 кіламетраў ад Вад-Медані, і вёску Махала, за 13 кіламетраў ад Вад-Медані[10].
- 9 студзеня — УСС адбілі горад Эш-Шабарка ў штаце Гезіра, за 13 кіламетраў на ўсход ад Вад-Медані[11].
- 10 студзеня — УСС адібілі горад Ад-эль-Кура ў штаце Гезіра, за 40 кіламетраў на ўсход ад Вад-Медані, у той час як саюзныя ўрады сілы «Шчыт Судана» адбілі Вад-эль-Аб’яд, за 20 кіламетраў ад моста Хантуб[12].
- 11 студзеня — армія Бурхана ўзяла Вад-Медані, сталіцу штата Гезіра[13]. Шаснаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу сіламі САП лагера ўнутрана перамешчаных асоб Замзам[14].
- 12 студзеня — УСС адбілі жылы комплекс Аль-Равад у Хартуме[15].
- 13 студзеня — прынамсі 120 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцаў на захадзе Амдурмана[16]. Электрастанцыя на плаціне Мераве была пашкоджана беспілотнікамі войск Дагала, што прывяло да пажару на аб’екце і адключэння электраэнергіі ў Шэндзі, Порт-Судане, Атбары і Амдурмане[17]. Армія Бурхана адбіла Хаджар-аль-Джавада на дарозе паміж Далангам і Кадуглі ў Паўднёвым Кардафане ў атрадаў аль-Хілу[18]. Трынаццаць чалавек былі забітыя УСС і саюзнымі ім апалчэнцамі падчас нападу на нефармальнае паселішча Камба Тайба ў штаце Гезіра[19].
Крыніцы
|
|