Хасэ Рыкельмэ-і-Лопес-Бага (ісп.: José Riquelme y López-Bago; 31 жніўня 1880 — 28 студзеня 1972) — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
Ваенную кар’еру пачаў у чэрвені 1897 года. Значную частку сваёй службы правёў у іспанскім пратэктараце Марока. На 1921 год даслужыўся да звання палкоўніка і стаў начальнікам туземнай паліцыі.
У гады Рыфскай вайны ўдзельнічаў у адваяванні Тэтуана.
У 1929 годзе стаў членам Ваеннага суда, які судзіў Хасэ Санчэса Гера, што ўзначаліў паўстанне артылерыстаў у Сьюдад-Рэале. За апраўданне лідара мяцежнікаў Рыкельмэ пераведзены ў запас.
Пры абвяшчэнні Другой рэспублікі ў красавіку 1931 года вернуты ў армію і атрымаў званне дывізійнага генерала. Рыкельмэ прызначылі камандуючым III ваеннай акругі ў Валенсіі, потым II у Севільі[3]. Пры ваенным міністры Гіль-Роблесе звольнены ў запас як прыхільнік левых[4].
У пачатку грамадзянскай вайны ў 1936 годзе падтрымаў урад Народнага фронту. Узначаліў I ваенную акругу. Камандаваў урадавымі войскамі ў баях за Алькасар і пад Гвадарамай[5], прыпыніў наступленне праціўніка ў Эстрэмадуры[6]. У пачатку верасня яго войскі пацярпелі сур’ёзную паразу ў бітве пры Талаверы, што прывяло да звальнення Рыкельмэ і судовага пераследу. Аднак у 1938 годзе ён быў апраўданы і вярнуўся на службу ў якасці каманданта Барселоны.
Пасля падзення Каталоніі ў 1939 годзе генерал адправіўся ў эміграцыю ў Францыю. Там ён быў членам вышэйшага праўлення Іспанскага нацыянальнага саюза[7].
Памёр у Парыжы[8]. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.
Сям’я
Быў двойчы жанаты: першы шлюб з Мілаграс Ахеда Варона[9], другі — з Мануэлай Руіс Хуан[10]. Ад першай жонкі ў яго было 2 дзяцей: сын Аўгуста[11] і дачка Роза[12]. Ад другой жонкі было 2 дачкі — Марыя Рыкельмэ Руіс[13][8] і Марыя-Хасэ[14].
Крыніцы
- ↑ а б José Riquelme y López-Bago // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г пасведчанне аб смерці — С. 19. Праверана 25 мая 2024.
- ↑ "Anoche fue firmada la combinación de altos mandos militares", ABC (15 de febrero de 1935)
- ↑ Julio Gil Pecharromán (1997). La Segunda República. Esperanzas y frustraciones. Madrid: Historia 16, pp. 87-88
- ↑ Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil española, Barcelona: Grijalbo, ISBN 978-84-9908-087-1, pág. 349
- ↑ Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil española, Barcelona: Grijalbo, ISBN 978-84-9908-087-1, pág. 408
- ↑ Hartmut Heine (1983). La oposición política al franquismo. De 1939 a 1952. Barcelona: Crítica, ISBN 84-7423-198-1, pág. 228
- ↑ а б Tarjeta necrológica de José Riquelme (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 de diciembre de 2015. Праверана 23 de marzo de 2012.
- ↑ Cruz Roja Española, marzo 1925, Doc. Num. 53.460
- ↑ Alicia Alted Vigil (1991) «La Cruz Roja Republicana Española en Francia, 1945-1986». Historia Contemporánea, 6:223-249
- ↑ Joan Villaroya i Font (1999) Els bombardeigs de Barcelona durant la guerra civil 1936-1939. Publicacions de l'Abadia de Montserrat p. 71
- ↑ http://pares.mcu.es/MovimientosMigratorios/detalle.form?nid=21591
- ↑ http://www.imdb.com/name/nm0728163/
- ↑ Copia archivada (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 de noviembre de 2016. Праверана 11 de noviembre de 2016.