Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтана», дзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2008 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. З 2010 года на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацк», «Хвалю» і «Граніт».
Перад сезонам 2014 вярнуўся ў склад «Нафтана», стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў замацавацца ў аснове. У жніўні 2014 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск»[3], якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён.
У сезоне 2015 зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2015 года пакінуў наваполацкі клуб[4], і ў лютым 2016 пасля прагляду стаў іграком «Граніта»[5]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» перайшоў у гродзенскі «Нёман»[6], дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны.
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Алмалык»[7], які на наступны год змяніў назву на АГМК. Разам з клубам стаў уладальнікам Кубка Узбекістана, а ў сезоне 2017 з шасцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У лютым 2019 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес» з Какшэтаў[8], аднак ужо ў ліпені пакінуў яго і неўзабаве вярнуўся ў АГМК[9], дзе гуляў да канца сезона 2019. Другую палову 2020 года правёў у складзе «Кызылкума».
У лютым 2021 года стаў іграком наманганскага «Наўбахора»[10], аднак ужо праз тыдзень перайшоў у «Турон»[11]. Трывала гуляў у стартавым складзе каманды. Па выніках сезона 2021 «Турон» страціў месца ў Суперлізе, і ў снежні 2021 года абаронца пакінуў клуб[12].
У сакавіку 2022 года стаў іграком чэмпіёна Таджыкістана «Істыклола»[13]. Разам з клубам выйграў чэмпіянат, Кубак і Суперкубак Таджыкістана.
У студзені 2023 года папоўніў склад узбекскага «Металурга»[14]. У жніўні 2023 года перайшоў у казахстанскі «Мактаарал»[15], аднак так і не выйшаў на поле ў яго складзе.
У лютым 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком гродзенскага «Нёмана»[16].