Уладзімірскі праспект (руск.: Влади́мирский проспект) — вуліца ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Неўскі праспект з Загарадным. Размешчана ў напрамку з поўначы на поўдзень, складае адну магістраль з Ліцейным праспектам і да 1830 з’яўляўся яго часткай.
З 1870-х хадзіла конка, з 1908 — трамвай. У цяперашні час трамвайныя рэйкі не выкарыстоўваюцца.