Уладзімір Міхайлавіч Казбярук |
Дата нараджэння |
29 жніўня 1923(1923-08-29) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
4 красавіка 2016(2016-04-04) (92 гады) |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
навуковец, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, гісторык, выкладчык універсітэта, літаратар, перакладчык, літаратуразнавец |
Навуковая сфера |
літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], гісторыя літаратуры[d][1], гістарыяграфія[1] і гісторыя культуры[d][1] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
кандыдат філалагічных навук[2] (1963) |
Альма-матар |
|
Член у |
|
Уладзімір Міхайлавіч Казбяру́к (нар. 29 жніўня 1923, в. Бандары, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1963).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1949 годзе. У 1949—1952 гадах настаўнік у Навагрудскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952—1955). У 1959—1991 гадах у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII—XVIII стагоддзях, беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і інш.).
Для беларуска-польскага зборніка «Малыя героі вялікай вайны» (1986) пераклаў успаміны маладых польскіх удзельнікаў Другой сусветнай вайны, таксама пераклаў на рускую мову «Клад» (1986) З. Бядулі, «Хітры мангуст» (ангольскія казкі, 1987), «Комбле» (грузінскія казкі, 1990), асобныя казкі і апавяданні пісьменнікаў народаў СССР</ref>.
Выбраная бібліяграфія
- Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. — Мн., 1974.
- Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. — Мн., 1979.
- Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. — Мн., 1983.
- Светлай свабоды гучны звон : Алесь Гарун : [беларускі пісьменнік, 1887—1920] — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 61, [2] с., [8] л. ил., факс.; 20 см. — (Нашы славутыя землякі).; ISBN 5-343-00646-9.
- Нашы вытокі. Пошукі гісторыка-літаратурнай праўды, Тэкст, эсэ. Разважанні. Палемічныя артыкулы : [зборнік] Мінск : Мастацкая літаратура , 2007 .- 197, [3] с.- ISBN 978-985-02-0897-2.
Крыніцы
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Казбяру́к Уладзімір Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата — С. 425.
Літаратура
Спасылкі