Нарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду[2]. Браты Сяргея Урванцова, Леў(руск.) (бел. і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай[2].
Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе[2][3]. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны[1].
З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Мінскага губернскага праўлення[4]. Гэтую пасаду займаў да 1917 года[3].
У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзела аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц[3].
Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[3].
Грамадская дзейнасць
Адразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам[3]. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі(руск.) (бел.»[3][5].
Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога[3][6][7].
Быў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.
Навуковая дзейнасць
Больш за 15 навуковых прац[3] па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі[1].
Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006.
История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011.
Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / [Авт.-сост.: Л. С. Мелешко и др.]. ― Минск, 2001.