У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Берг.
Мікалай Канстанцінавіч Берг (1828 — 1881(?)) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.
Біяграфія
Шмат гадоў працаваў у марскім ведамстве. У 1852 годзе выйшаў у адстаўку і быў прызначаны інспектарам медыцынскай управы ў Архангельск[1].
З 5 чэрвеня 1864 года заняў пасаду інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерні[2] і працаваў там да 1870 года[3].
Пазней жыў і працаваў у Падольскай губерні, дзе з-за рознагалоссяў з губернатарам губерні была пачата судовая справа супраць яго, у выніку чаго М. Берг быў апраўданы, але выйшаў у адстаўку[1].
Апошнія гады жыцця правёў на мяжы галечы[1].
Грамадская дзейнасць
У Архангельскай губерні стаяў ля вытокаў Таварыства архангельскіх урачоў, створанага ў студзені 1863 года, у тым ліку распрацоўваў яго статут[4]. Гэта была адна з першых грамадскіх медыцынскіх арганізацый у Расіі і першае медыцынскае таварыства на Еўрапейскай Поўначы Расіі[4].
У Мінску, нягледзячы на няўдалую спробу свайго папярэдніка Данііла Восіпавіча Спасовіча стварыць у губерні таварыства ўрачоў 23 снежня 1862 годзе, Берг дамогся гэтага ў 1867 годзе[1].
Зноскі