У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Лазараў.
Сярге́й Вячасла́вавіч Ла́зараў (руск.: Сергей Вячеславович Лазарев; нар. 1 красавіка1983, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі спявак, акцёртэатра, кіно і агучвання, тэлевядучы, былы ўдзельнік гурта Smash!!, прадзюсар дуэта Dvoe[1]. Лаўрэат прэміі «Залаты грамафон»; шматразовы ўдзельнік, а з 2007 года — вядучы фестывалю «Песня года». Прадстаўляў Расію на конкурсе песні «Еўрабачанне-2016», дзе заняў 3 месца, выйграўшы пры гэтым па выніках глядацкага галасавання[2]. У другі раз прымаў удзел у якасці прадстаўніка Расіі на конкурсе «Еўрабачанне-2019» ў Тэль-Авіве, таксама заняўшы 3 месца[3].