У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аляшкевіч.
Сцяпан Філімонавіч[1] Аляшкевіч (1910 — 4 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вайсковы выведнік разведгрупы ў складзе 759-га стралковага палка 163-й стралковай дывізіі 40-й арміі 2-га Украінскага фронту. Герой Савецкага Саюза (1944), чырвонаармеец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1910 годзе у вёсцы Перавоз Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года[2]. Выведнік стралковага палка чырвонаармеец Аляшкевіч неаднаразова ўдзельнічаў у вайсковых выведвальных аперацыях. 13 Сакавіка 1944 г. вызначыўся пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг у раёне вёскі Сімферопаль (цяпер горад у Вінніцкай вобласці). У складзе разведгрупы Аляшкевіч ў ліку першых пераправіўся праз раку і ўступіў у бой з буйнымі сіламі праціўніка за пашырэнне плацдарму, чым садзейнічаў паспяховай пераправе падраздзяленняў палка[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13.9.1944
за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства[3]
чырвонаармейцу Аляшкевічу Сцяпану Філімонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Загінуў 4 мая 1944 года ў тыле ворага пасля выканання аперацыі па падрыве моста на рацэ Малдова ў Румыніі. Пахаваны ў населеным пункце Вама (Румынія)[2].
Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Аляшкевіч Сцяпан Філімонавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 37. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч на сайце «Героі краіны»