Гэта шматпрофільны ўніверсітэт, у якім навучаецца амаль 50 тысяч студэнтаў, з якіх 20 % складаюць замежнікі, амаль 3 тысячы выкладчыкаў і даследчыкаў, які налічвае 35 структурных адзінак (факультэтаў, школ і інстытутаў) і больш за 70 даследчых падраздзяленняў. Ён уваходзіць у шэраг першых французскіх універсітэтаў, а таксама з’яўляецца адным з першых у краіне, хто стварыў адпаведны ўніверсітэцкі фонд. Установа з’яўляецца членам некалькіх прэстыжных універсітэцкіх аб’яднанняў, такіх як Еўрапейская ліга даследчых універсітэтаў і інш. У 2011 годзе ўніверсітэт увайшоў у тройку найлепшых ВНУФранцыі ў рамках ініцыятывы у галіне перадавога вопыту (IDEX). 18 выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта з’яўляюцца лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.