У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Старынкі.
Вёска
Старынкі
Старынкі на карце Беларусі ±
|
Стары́нкі[1] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 34 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і 37 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы.
Гісторыя
У канцы XIX ст. вёска ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 83 жыхары, 6 двароў; засценак, 65 жыхароў, 9 двароў.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года вёска была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвашла ў склад БССР. У жніўні 1919 — чэрвені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. У 1933 годзе быў створаны калгас імя М. І. Калініна, працавала кузня.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва
- 1897 год — 148 жыхароў, 15 двароў.
- 1917 год — 87 жыхароў, 13 двароў.
- 1960 год — 104 жыхары.
- 1999 год — 39 чалавек
- 1 студзеня 2002 года — 29 жыхароў, 19 гаспадарак.
- 2009 год — 19 жыхароў[2].
- 2010 год — 17 жыхароў, 12 гаспадарак.
Турыстычная інфармацыя
- Брацкая магіла (1941).
- У наваколлі вёскі на шашы Р68 Узда — Пухавічы на месцы былой вёскі Падказелле знаходзіцца мемарыял, збудаваны ў памяць пра загінулых 30 чэрвеня 1941 года[3].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|