Вёска
Ельнікі
Ельнікі на карце Беларусі ±
|
Е́льнікі[1] (трансліт.: Jeĺniki, руск.: Ельники) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
У пачатку 20 ст. упамінаецца як урочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2].
З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- У пачатку XX ст. - 3 двары, 31 жыхар.
- 1 студзеня 2002 — 2 двары, 4 жыхары.
- 2009 год — 3 жыхары[4].
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|