Сталі́чны (трансліт.: Staličny, руск.: Столичный)[1] — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Размешчаны ў горадзе Мінску; на лініі Інстытут Культуры — Баранавічы-Палескія, паміж прыпыначным пунктам Інстытут Культуры і станцыяй Мінск-Сартыравальны.
Гісторыя
Прыпыначны пункт быў узведзены і адкрыты ў 1951 годзе[2] і атрымаў назву «Аўтадораўскі» — па назве найбліжэйшай вуліцы да платформы. У 1975 годзе прыпыначны пункт быў электрыфікаваны пераменным токам (~25 кВ) у складзе ўчастка Мінск—Стоўбцы[3]. У сярэдзіне 80-х прыпыначны пункт быў перайменаваны ў «Бальніца», паколькі на Аўтадораўскай вуліцы размяшчаўся філіял 11-й клінічнай бальніцы горада Мінска (раней — чыгуначная бальніца). З 2002 года прыпыначны пункт носіць назву «Сталічны». У ліпені 2022 года на платформе быў устаноўлены тэрмінал самаабслугоўвання[4].
Зноскі
Спасылкі