Курасо́ўшчына (трансліт.: Kurasoŭščyna, руск.: Курасовщина)[1] — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Мінскай вобласці. Размешчаны на паўднёвай ускраіне горада Мінска; на лініі Інстытут Культуры — Баранавічы-Палескія, паміж станцыяй Мінск-Сартыравальны і прыпыначным пунктам Гай.
На паўднёвым захадзе ад чыгуначнага прыпынка знаходзіцца аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь — курганны могільнік ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713В000095шыфр 713В000095)[2].