Слонімскі павет
Герб
Сцяг
Краіна
Расійская імперыя
Уваходзіць у
Гродзенская губерня
Адміністрацыйны цэнтр
Слонім
Дата ўтварэння
1795
Дата скасавання
1920
Насельніцтва
226,3 тыс. (1 897)
Плошча
7,1 тыс. км²
Слонімскі павет (руск. : Слонимский уезд ) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай , Літоўскай і Гродзенскай губерняў , якая існавала ў 1795 —1920 гадах. Цэнтр — горад Слонім .
Гісторыя
У 1795 годзе Слонімскі павет у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай далучаны да Расійскай імперыі і практычна ў тых жа межах уключаны ў Слонімскую губерню , з 12 снежня 1796 года ў Літоўскай губерні , з 28 жніўня 1802 года ў Гродзенскай губерні . Плошча каля 6,3 тыс. кв. вёрст[ 1] .
У 1915 годзе тэрыторыя Слонімскага павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. 3 4 лютага 1921 года Слонімскі павет у складзе Навагрудскага ваяводства Польшчы [ 1] .
Насельніцтва
Насельніцтва ў 1878 — 161,2 тыс. чал. (у т.л. ў Слоніме 15,4 тыс. чал.)[ 1] . Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 226,3 тыс. чал[ 2] . У тым ліку беларусы — 80,7 %; яўрэі — 15,2 %; рускія — 2,1 %; палякі — 1,6 %. У павятовым горадзе Слоніме пражывала 15 863 чал., у мястэчках: Ружаны — 6036 чал., Косава — 5537 чал., Дзятлава — 3200 чал.
У павеце мелася 1035 населеных пунктаў, у т.л. 15 мястэчак (Бусяж , Быцень , Вензавец , Галынка , Дварэц , Дзераўная , Дзярэчын , Азярніца , Жыровічы , Здзітаў , Здзяцел (Дзятлава) , Косава , Моўчадзь , Ружаны , Старыя Дзевяткавічы ), 534 дробныя паселішчы (менш як па 25 чал.)[ 1] .
Апрача Жыровіцкага манастыра , былі 73 царквы , 5 касцёлаў , 30 іўдзейскіх малітоўных дамоў і сінагог [ 1] .
Адміністрацыйны падзел
У 1861 —1866 гадах утвораны 23 воласці:
[ 3]
Боркінская воласць (цэнтр — Боркінскае [ 4] ),
Быценская воласць (цэнтр — м. Быцень ),
Гічыцкая воласць (цэнтр — Ёлкі [ 4] ),
Дабромысленская воласць (цэнтр — с. Дабромысль ),
Дварэцкая воласць (цэнтр — м. Дварэц ),
Дзераўноўская воласць (цэнтр — с. Дзераўная ),
Дзярэчынская воласць (цэнтр — м. Дзярэчын ),
Дзятлаўская воласць (цэнтр — Вензавец [ 4] ),
Жыровіцкая воласць (цэнтр — в. Жыровічы [ 4] ),
Казлоўская воласць (цэнтр — в. Доўбневічы ),
Кастровіцкая воласць (цэнтр — в. Кастровічы ),
Косаўская воласць (цэнтр — м. Косава ),
Курылавіцкая воласць (цэнтр — в. Курылавічы ),
Люшнеўская воласць (цэнтр — с. Люшнева ),
Мар’янская воласць (цэнтр — в. Трыбушкі ),
Міжэвіцкая воласць (цэнтр — в. Міжэвічы ),
Пацаўская воласць (цэнтр — с. Накрышкі ),
Пескаўская воласць (цэнтр — в. Нова-Пескі ),
Раготнаўская воласць (цэнтр — с. Раготна ),
Ружанская воласць (цэнтр — м. Ружаны ),
Старавеская воласць (цэнтр — в. Старая Весь ),
Чамерская воласць (цэнтр — Сакалова [ 4] ),
Шылавіцкая воласць (цэнтр — с. Шылавічы )
Ураднікі павета
Зноскі
Літаратура