Аграгарадок
Старая Галынка
Старая Галынка на карце Беларусі ±
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Галынка.
Галы́нка (трансліт.: Halynka, руск.: Голынка), да 2010 года Стара́я Галы́нка[1] (трансліт.: Staraja Halynka, руск.: Старая Голынка) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр Галынкаўскага сельсавета.
Знаходзіцца на аўтадарозе Дзярэчын — Слонім, за 18 кіламетраў на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка і 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Зэльва, за 110 кіламетраў ад Гродна.
Гісторыя
Вядома з XVI стагоддзя як вёска Галынка ў Лідскім павеце, прыватная ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі мястэчка ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1878 годзе — 293 жыхара, у 1886 — 275 жыхароў, 45 двароў, школа, царква, 3 сінагогі, крупадзёрка, 2 карчмы; у 1903 годзе — 691 жыхар. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Старавескай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства, 432 жыхара, 84 двары. З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Зэльвенскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы загубілі 386 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Слонімскім раёне.
23 сакавіка 2010 года вёска перайменаваная з Старой Галынкі ў Галынку[2].
Насельніцтва
- 1878 год — 293 жыхары;
- 1886 год — 275 жыхароў, 45 двароў;
- 1903 год — 691 жыхар;
- 2001 год — 292 жыхары, 112 двароў
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Камбінат бытавога абслугоўвання
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|