Святлана Мікалаеўна Баітава (нар. 3 верасня 1972, Магілёў, Беларуская ССР) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1988 года ў камандным першынстве, чэмпіёнка свету, неаднаразовая чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
Дасягненні
- Чэмпіёнка Алімпійскіх гульнях 1988 у камандных спаборніцтвах
- Чэмпіёнка свету 1989 у камандных спаборніцтвах
- Срэбны прызёр чэмпіянату свету 1987 у камандным першынстве
- Абсалютная чэмпіёнка СССР 1986
- Чэмпіёнка СССР 1987 у апорным скачку і ў практыкаванні на бервяне, 1989 у практыкаванні на бервяне
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры
З 1991 года на трэнерскай працы. Працуе трэнерам-выкладчыкам па харэаграфіі СДЮШАР-6 Магілёва. У Магілёве праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы на Кубак Святланы Баітавай.
Адукацыя
Узнагароды і званні
- Ганаровы грамадзянін горада Магілёва
- За працоўную доблесць (1989)
Зноскі
Спасылкі