На плане 1831 года завулак не пазначаны, прыкладна на яго месцы вялікі яр ад аркі Саборнай плошчы да Дубравенкі.
На плане 1835 года за Трыумфальнай аркай ужо пазначана вуліца, якая ідзе па схіле яра.
На плане 1862 года завулак праходзіць на поўнач ад Саборнай плошчы
Завулак на нямецкім аэрафотаздымку. 1943
Размяшчэнне
Арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Чырвоным і 2-м Крутым завулкамі. Больш як палову даўжыні складае лесвіца да Дубравенкі.