Рыма Леанідаўна Арцёмчык |
Дата нараджэння |
27 снежня 1934(1934-12-27) (90 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Арцёмчык.
Рыма Леанідаўна Арцёмчык (27 снежня 1934, г. Свярдлоўск, РСФСР) — беларускі і расійскі інжынер-будаўнік.
Біяграфія
Скончыла ў 1957 годзе Уральскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «гарадское будаўніцтва і гаспадарка». У 1957—1963 гадах Інжынер-праектыроўшчык, старэйшы архітэктар у інстытуце «Свярдлоўскгарпраект». У 1963—1970 гадах старэйшы архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 1970—1991 гадах працавала ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва» (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.
Жыве ў Мінску па адрасе вул. Васняцова, 2.
Творчасць
Асноўныя працы: праекты забудовы мікрараёнаў 1, 2 у жылым раёне «Чыжоўка» (1964—1968), мікрараёнаў 1, 2 па вул. В. Харужай у Мінску (1970), генплан г. Брэста (1974[1]) і ПДП паўднёвага жылога раёна[2] (1977[1]) і Паўднёва-Заходняга (1978)[1], жылых раёнаў у Дзяржынску (1972), Дзедавічах Пскоўскай вобласці (1976), Пінску (1977), у Слуцку (1982)[1], генеральны план г. Пінска (1979), першая чарга будаўніцтва ў гарадах: Брэст, Пінск, Полацк, Наваполацк (1981—1986)[2][1].
Узнагароды
Узнагароджана медалём «Ветэран працы».
Сям’я
Жонка архітэктара Эдуарда Міхайлавіча Арцёмчыка (1934—2011).
Зноскі
Літаратура