У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Раёўка.
Вёска
Раёўка
Раёўка на карце Беларусі ±
|
|
Раёўка[1] (трансліт.: Rajoŭka, руск.: Раёвка) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чысцінскага сельсавета.
Геаграфія
Раёўка размешчана на усходзе Маладзечанскага раёна на мяжы з Вілейскім раёнам за 26 кіламетраў ад Маладзечна, у маляўнічай мясцовасці, сярод лясоў і палёў, над ракой Рыбчанка, якая раздзяляе вёску на дзве часткі.
Гісторыя
З 1921 года — засценак i маёнтак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
У 1939 годзе Раёўка ўвайшла ў БССР. З 4 снежня 1939 года — у складзе Вілейскай вобласці. З 15 студзеня 1940 года — у складзе Ільянскага раёна. З 12 кастрычніка 1940 года — у складзе Ільянскага сельсавета. З 20 верасня 1944 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. З 24 ліпеня 1957 года — у складзе Маладзечанскага раёна. З 20 студзеня 1960 года — у складзе Мінскай вобласці[3].
З 24 ліпеня 1957 года па 28 мая 2013 года[4] — у складзе Красненскага сельсавета.
28 мая 2013 года Раёўка перададзена ў склад Чысцінскага сельсавета[4].
Кардонная фабрыка
У 1889 годзе памешчык Іван Грыгаровіч пабудаваў над рэчкай Рыбчанкай невялікі крухмальны завод.
У 1898 годзе нямецкія арандатары аб’яднання «Гіталік-Цэйтлінг» прывезлі з Германіі вінтавы дэфібрэр і двухфарматную папмашыну, ды перабудавалі крухмальны завод у кардонную фабрыку.
Падчас Першай рускай рэвалюцыі 26 лістапада 1905 года рабочыя з Раёўкі і сяляне з навакольных вёсак учынілі пагром на кардоннай фабрыцы, знішчылі абсталяванне, а кардонную паперу выкінулі ў ваду. У адказ улады даслалі казакоў, якія жорстка расправіліся з удзельнікамі паўстання.
У 1920 годзе фабрыка перайшла да новага ўладальніка — Міхаіла Багдановіча. У 1927 годзе ён адкрыў лесазавод, які выпускаў 6-7 кубаметраў лесаматэрыялу, якія, у сваю чаргу, пастаўляліся ў Германію, Францыю, Англію. На фабрыцы працавалі 60 чалавек, на лесазаводзе — 120 чалавек. У той час фабрыка выпускала 500—600 тон кардона ў год.
У 1939 годзе пасля нацыяналізацыі — кардонная фабрыка «17 верасня» Усесаюзнага беларускага трэста цэлюлознай і папяровай прамысловасці[3].
У 2000-х гадах кардонная фабрыка збанкрутавала[5].
Насельніцтва
- 1921 год — 104 жыхары, 14 двароў[6].
- 1931 год — 327 жыхароў, 19 двароў[7].
Інфраструктура
У вёсцы размешчаны сельская бібліятэка[8] і базавая школа[9].
Галерэя
-
Шматкватэрны дом 1928 г.б.
-
Шматкватэрны дом 1928 г.б.
-
Шматкватэрны дом 1928 г.б. Фасад з лічбай года.
-
Гістарычны здымак жылога будынка, які захаваўся да нашага часу.
-
Будынак картанажнай фабрыкі.
-
Будынак школы 1955 г.б.
-
Помнік у гонар партызан брыгады імя Фрунзэ, якія дзейнічалі ў годы Другой сусветнай вайны навокал вёскі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́еўка
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ а б Информация о фонде
- ↑ а б Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 года № 234 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области» (руск.)
- ↑ Ад и рай «Раёвки»
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
- ↑ Сельская интегрированная библиотека-филиал № 51 д. Раёвка ГУК «Молодечненская центральная районная библиотека имени Максима Богдановича»
- ↑ Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Раеўская базавая школа Маладзечанскага раёна»
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|