У 2020 годзе на сцяне адміністрацыйнага корпусу завода «Забудова» з’явіўся мурал мастака Аляксандра Благія. У аснове мурала выява дывана, зробленага ў тэхніцы падвойнага ткацтва. Чырвоны колер выбраны, бо ён фірмовы для завода.[2]
Інфраструктура
У пасёлку знаходзяцца заводы ААТ "Кіруючая кампанія холдынга «Забудова»", якія вырабляюць будаўнічыя матэрыялы. Таксама ў склад холдынга ўваходзяць будаўнічае і праектнае прадпрыемствы. У Чысці працуюць СП «Шклолюкс», зверагаспадарка «Чысць», ЖКГ, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя і музычныя школы, бальніца, амбулаторыя і аптэка, 2 дзіцячых садкі, аддзяленні сувязі і банку.
Вядомыя ўраджэнцы
Сяржук Вітушка (1965—2012) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)