↑Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2022.
↑Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012
Раман Васілюк (нар. 23 лістапада1978, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік. Найлепшы бамбардзір Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі за ўсю яе гісторыю (218 галоў).
Клубная кар’ера
Выхаванец брэсцкага футбола, гуляў за розныя беларускія клубы, ва ўсіх адрозніваўся вялікай колькасцю забітых галоў (у суме з’яўляецца рэкардсменам па колькасці забітых галоў у Вышэйшай лізе). Спрабаваў гуляць у Расіі і Ізраілі.
У жніўні 2010 года скандальна пакінуў роднае брэсцкае «Дынама» з-за канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам, у кастрычніку таго ж года падпісаў кантракт з клубам «Мінск», за які пачаў выступаць з сезона 2011.
У ліпені 2012 года перайшоў у БАТЭ. У складзе барысаўчан выступаў у Лізе чэмпіёнаў, стаў чэмпіёнам краіны, хоць і не быў асноўным іграком. У снежні таго ж года вярнуўся ў «Мінск». У сезоне 2013 быў асноўным нападнікам каманды, за сезон забіў 9 галоў, чым давёў агульную колькасць сваіх галоў у Вышэйшай лізе да 199.
У снежні 2013 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама» і стаў капітанам каманды. 10 мая 2014 года прыняў удзел у матчы з мінскім «Дынама», які стаў для Рамана 500-м матчам на вышэйшым узроўні[3], тым самым уступіў у Клуб Сяргея Алейнікава. Дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу (2:1), забіўшы гол на 79-й хвіліне (першы гол пасля чарговага вяртання ў Брэст). Гэты гол стаў 200-м голам Васілюка ў Вышэйшай лізе[4].
У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[5]. Улетку 2015 года з’явілася інфармацыя аб тым, што з-за цяжкага фінансавага становішча брэсцкага клуба Васілюк можа працягнуць кар’еру ў Польшчы, таксама нападнікам цікавіліся «Нёман» і «Нафтан», аднак Раман застаўся ў Брэсце.
У студзені 2016 года падпісаў гадавы кантракт з гродзенскім «Нёманам»[6], аднак ужо ў ліпені кантракт быў разарваны[7] і неўзабаве Васілюк вярнуўся ў «Дынама»[8], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену.
У студзені 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на працу ў скаўцкую службу брэсцкага «Дынама»[9]. У жніўні 2021 года стаў спартыўным дырэктарам брэсцкага «Руха»[10], заставаўся на пасадзе да пачатку 2022 года, калі клуб зняўся са спаборніцтваў. У лістападзе 2023 года вярнуўся на працу ў брэсцкае «Дынама»[11].