Вечарам 15 студзеня 2024 года з тэрыторыі Ірана па горадзе Эрбіль (Паўночны Ірак, сталіца аўтаномнага Курдыстана) былі запушчаны адзінаццаць балістычных ракет «Фатэх»[1]. У выніку чатыры чалавекі загінулі (адной з ахвяр стаў бізнесмен Пешра Дызаі, генеральны дырэктар дэвелаперскай кампаніі Empire World[2]) і шэсць атрымалі раненні. Напад быў накіраваны на недабудаванае консульства ЗША і меркаваны штаб разведкі Масада[3].
Абстрэл прывёў да часовага закрыцця міжнароднага аэрапорта Эрбіля. Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) хутка ўзяў на сябе адказнасць[4]. Акрамя таго, сілы заходняй кааліцыі збілі каля аэрапорта тры дроны[5]. У КВІР таксама заявілі, што нанеслі ўдар па сілах «Ісламскай дзяржавы» на паўночным захадзе Сірыі[6].
Напярэдадні, 3 студзеня, у Кермане на гарадскіх могілках падчас цырымоніі з нагоды гадавіны забойства Касема Сулеймані адбылася серыя ўрываў. Ахвярамі сталі не менш за 94 чалавекі. Іранскі ўрад аб’явіў інцыдэнт тэрактам[7]. Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава»[8]. Аднак прэзідэнт краіны Ібрагім Раісі абвінаваціў у тэракце Ізраіль[9].
Гл. таксама
Заўвагі
|
---|
Падзеі | |
---|
Сілы | |
---|
Асобы | |
---|
Гл. таксама | |
---|