З пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАСам 7 кастрычніка 2023 года групы праіранскіх апалчэнцаў здзейснілі больш за 170 нападаў на базы ЗША ў Іраку, Іарданіі і Сірыі[1]. У выніку гэтых акцый дзясяткі вайскоўцаў атрымалі раненні. 28 студзеня 2024 года ў выніку ўдару беспілотніка Shahed 136 па базе ЗША ў Іарданіі трое вайскоўцаў загінулі і яшчэ 47 атрымалі раненні[2][3].
Бамбардзіроўкі
Апоўначы з 2 на 3 лютага па мясцовым часе (UTC+3) ВПС ЗША нанеслі авіяўдары па звязаных з Іранам апалчэнцах у Іраку і Сірыі. У аперацыі ўдзельнічалі два B-1B, перакінутыя з базы ВПС Дайс у штаце Тэхас[4][5]. Пад бамбардзіроўкі трапілі аператыўныя цэнтры камандавання і кіравання, разведвальныя цэнтры, ракеты, склады беспілотных лятальных апаратаў, а таксама аб’екты лагістыкі[6]. Амерыканскія афіцыйныя асобы паведамілі, што знішчылі 85 цэляў на сямі аб’ектах, трох у Іраку і чатырох у Сірыі, з выкарыстаннем 125 высокадакладных ракет[4].
Як паведамілі прадстаўнікі іракскай службы бяспекі, шэсць авіяўдараў былі нанесеныя па шэрагу аб’ектаў у Іраку. Паводле сірыйскіх дзяржаўных СМІ, «амерыканская агрэсія» атакавала шэраг аб’ектаў у пустынных раёнах і на ірака-сірыйскай мяжы[7]. Іракскія афіцыйныя асобы паведамілі, што амерыканцы атакавалі штаб Сіл народнай мабілізацыі, у выніку чаго загінула 16 баевікоў[8][9]. Па даных Сірыйскай абсерваторыі па правах чалавека, па меншай меры 29 баевікоў былі забітыя ў выніку авіяўдараў у Сірыі[10].
Наступствы
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні да некалькіх асобаў, звязаных з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі[11].
Заўвагі
↑Iran Update, January 28, 2024(нявызн.) (Think tank analysis). Washington, D.C.: Institute for the Study of War (28 студзеня 2024). — «These militias have conducted over 170 attacks targeting US positions as part of this effort since October 2023.» Архівавана з першакрыніцы 28 January 2024. Праверана 29 January 2024.