Пётр Кішка (памёр у 1534) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Староста драгічынскі, дзяржаўца ожскі і пераломскі, ваявода полацкі з 1519, кашталян троцкі і староста жамойцкі з 1532.
Адзін з найбуйнейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага: валодаў Лоскам, Крожамі, Рамбалцішкамі, Еўнішкамі, Меднікамі і іншымі маёнткамі. У 1528 выстаўляў у войска 224 коннікаў.
Сям'я
Сын Станіслава Кішкі і Соф'і з Мантыгірдавічаў, дачкі Пятра Мантыгірдавіча Белага. Ажаніўся ў 1555 з Аленай Ільініч, дачкой дворнага літоўскага маршалка Юрыя Іванавіча Ільініча. Меў сыноў Станіслава, Пятра і Мікалая.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Пётр Станіслававіч Кішка — продкі |
---|
|