Прыволжска-Уральская ваенная акруга, аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне Узброеных сіл Расіі. Створаны 1 верасня2001 года на базе Прыволжскай і Уральскай ваенных акруг. Ахоплівае тэрыторыю дваццаці суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (насельніцтва 41 млн чал., плошча 2,78 тыс. кв. км.) Працягласць сухапутнай мяжы акругі перавышае 14 тысяч кіламетраў, марской — звыш 5 тысяч кіламетраў.
На тэрыторыі ПУрВА дыслакуецца 2-я гвардзейская агульнаваенная армія, у склад якой уваходзяць 16-я гвардзейская танкавая дывізія (Пермскі край), 27-я (Самарская вобласць) і 34-я (Екацярынбург) мотастралковыя дывізіі, 15-я асобная мотастралковая брыгада (міратворчая, Самарская вобласць), 92-я ракетная брыгада аператыўна-тактычных ракет, 385-я артылерыйская брыгада, 297-я зенітная ракетная брыгада, асобныя верталётныя палкі і эскадрыллі, 191-й асобны полк сувязі, 186-я інжынерна-сапёрная брыгада, брыгада радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, акруговыя навучальныя цэнтры, базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі і іншыя часці і злучэнні цэнтральнага і акруговага падначалення. Апроч гэтага, у склад акругі ўваходзіць 201-я мотастралковая дывізія, дыслакаваная ў Таджыкістане. Агульная колькасць асабістага складу акругі дасягае 80 тысяч чалавек.