Дзві́нская вае́нная акру́га — ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 года з пачаткам Першай сусветнай вайны на аснове Упраўлення скасаванай тады ж Віленскай ваеннай акругі. Першапачаткова ў яе склад уваходзілі Рыжскі павет Ліфляндскай губерні, Курляндскую, Ковенскую, Сувалкаўскую, Віцебскую, Пскоўскую, Ломжынскую, Плоцкую, Варшаўскую, Калішскую губерні, Лодзенскі, Брэзінскі і Раўскі паветы Петракоўскай губерні, Бельскі, Беластоцкі, Сакольскі, Ваўкавыскі і Гродзенскі паветы Гродзенскай губерні.
Літаратура
- Безвугольны А.Ю., Кавалеўскі М.Ф., Кавалёў В.Я. Гісторыя ваенна-акружной сістэмы ў Расіі 1862-1918 = История военно-окружной системы в России 1862-1918. — Масква: ЗАТ Выдавецтва Цэнтрпаліграф, 2012. — 463 с. — ISBN 978-5-227-03506-6.
|
---|
Ваенныя акругі | | |
---|
Утвораныя ў 1914 | |
---|
Скасаваныя да 1914 | |
---|