Помнік Усяславу Чарадзею — конны помнік Усяславу Чарадзею, усталяваны ў г.Полацку на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Ефрасінні Полацкай. Адкрыццё адбылося 1 верасня 2007 года. Помнік Усяславу Чарадзею — першы конны помнік у незалежнай Беларусі[1].
Вышыня помніка разам з пастаментам складае 3,5 м. Скульптура вагой 4,5 тоны адлітая з бронзы на прадпрыемстве «Ліцейны двор» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аўтары помніка — скульптары А. Прохараў, С. Ігнацьеў, Л. Мінкевіч і архітэктар Д. Сакалоў
Усяслаў княжыў у Полацку з 1044 па 1101 гг. Пад яго уладай Полацкае княства дасягнула найбольшых памераў, стала магутным і ўплывовым. Менавіта пры Усяславе з'явіўся першы мураваны будынак Полацкай зямлі — Сафійскі сабор, узведзены ў сярэдзіне XI стагоддзя, следам за Сафійскімі саборамі Кіева і Ноўгарада[1].
Гл. таксама
Зноскі
|
---|
Раёны і кварталы | | |
---|
Вуліцы і плошчы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Сады і паркі, могілкі | |
---|
† страчаныя аб’екты |