«Патрыёт» |
Тып |
газета |
Краіна |
|
Рэдактар |
Дзмітрый Леанідавіч Раманоўскі |
Заснавана |
1930 |
Мова |
беларуская, руская |
Перыядычнасць |
два разы на тыдзень |
Галоўны офіс |
211524, Ушачы, вул. Ленінская, 20А. |
Тыраж |
3000 |
Вэб-сайт |
belpatriot.by |
«Патрыёт» — раённая газета Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца 1930 года. Заснавальнікі: Ушацкі раённы выканаўчы камітэт і Ушацкі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя
Першы нумар выйшаў 7 лістапада 1930 года, і па 1944 год, калі ў ліпені ў вызваленым раёне аднавіўся пастаянны выпуск раёнкі, яна насіла назву «Прымежны калгаснік», бо Ушаччына межавала ў той час з Польшчай.
Са студзеня 1945 года па 1962 год (да расфарміравання раёна) газета насіла назву «Сацыялістычны шлях», а з 1967 года — «Патрыёт».
У газеце працавалі народны мастак Беларусі Віктар Грамыка, пісьменнікі Сяргей Законнікаў і Алег Салтук, рэдактар «Віцебскага рабочага» Уладзімір Раманоўскі[1].
Рэдактары
- Фёдар Пятровіч Волах
- Дзмітры Леанідавіч Раманоўскі[2]
Зноскі
Літаратура
- Караленка, В. В. Раённая газета / В. В. Караленка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 505—506.
- Картэль, І. Калектыўны прапагандыст і агітатар / І. Картэль // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 92 — 93.
Абласныя і раённыя газеты Беларусі |
---|
Рэгіёны | |
---|
Брэсцкая вобласць | |
---|
Віцебская вобласць | |
---|
Гомельская вобласць | |
---|
Гродзенская вобласць | |
---|
Магілёўская вобласць | |
---|
Мінская вобласць | |
---|