Партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Пінскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Целяханскага і Лагішынскага раёнаў.
Склад
- Партызанскі атрад імя Куйбышава (арганізаваны ў маі 1943 года, пазней імя Баруцкага, партызана, які загінуў у баі ў студзені 1943);
- Партызанскі атрад імя Арджанікідзэ (арганізаваны ў маі 1943);
- Партызанскі атрад імя Кагановіча;
- Група Дз. А. Лапаткіна (68 чалавек).
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях ворага. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года на чыгунцы Лунінец — Пінск падарвалі каля 580 рэек. Знішчылі 32 аўтамашыны, 7 чыгуначных мастоў, 74 масты на шашэйных і грунтавых дарогах і 52,3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У ліпені 1944 года мініравалі грунтавыя дарогі Лунін — Багданаўка — Пагост-Загародскі — Лагішын, тут жа вялі баі з праціўнікам, які адступаў.
10 ліпеня 1944 года брыгада (771 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. 12—14 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Лагішына, станцый Лунін і Лоўча.
Літаратура
Спасылкі