У канцы мая 1944 года гітлераўцамі было спалена 395 дамоў, забіта 34 чалавекі[3], астатнія жыхары здолелі схавацца ў навакольных лясах і пасля вызвалення раёна адрадзілі населены пункт з попелу.
У 1940—1954 гадах цэнтр Багданаўскага сельсавета. Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Загародскага сельсаветаЛагішынскага раёна[4], да 11 жніўня 1980 года — у склад Лунінскага сельсавета Лунінецкага раёна, з 11 жніўня 1980 года цэнтр адноўленага Багданаўскага сельсавета[5]. У снежні 1949 года ў вёсцы быў створаны калгас «Гігант»; цяпер тут размяшчаецца СВК «Багданаўка», у якім працуе каля 150 чалавек.
На тэрыторыі сельсавета размешчаны лясніцтва, два ўчасткі ААТ «Лунінецлес» па нарыхтоўцы і зборы жывіцы, тры крамы, аддзяленне сувязі, урачэбная амбулаторыя, сярэдняя школа, яслі-сад, комплексны прыёмны пункт, філіял АСБ «Беларусбанк», сельскі Дом культуры.
Памятныя мясціны
У 1994 годзе адноўлена праваслаўная царква ў гонар святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Соф’і.
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб скасаванні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
↑Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).